З 25 мая Нацыянальны банк выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Іван Шамякін. 100 гадоў», «Іван Мележ. 100 гадоў», «Кандрат Крапіва. 125 гадоў», паведамілі [1] на сайце Нацбанка.
Сёння выпускаюцца срэбныя манеты наміналам Br20 і медна-нікелевыя наміналам Br1. На адваротным баку намаляваны партрэты беларускіх пісьменнікаў.
Манеты адчаканены ў ЗАТ «Літоўскі манетны двор». Яны з’яўляюцца законным плацежным сродкам, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.
Інфармацыя аб чаканых паступленнях, адпускных цэнах і наяўнасці памятных манет у касе Нацыянальнага банка, а таксама планаваных датах продажаў памятных манет размешчана на афіцыйным сайце ў раздзеле «Банкноты і манеты».
Спасылкі
[1] https://www.nbrb.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-bank
[3] https://zviazda.by/be/tags/pamyatnyya-manety