Сенатары на пасяджэнні пятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання прынялі зварот палат парламента да Прэзідэнта з просьбай унесці ў Палату прадстаўнікоў законапраект аб змяненні Канстытуцыі, які прадугледжвае магчымасць правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання адначасова з правядзеннем выбараў у Палату прадстаўнікоў восьмага склікання, перадае [2] БелТА.
Як нагадаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец, дадзенае пытанне было абмеркавана 19 мая на сумесным пасяджэнні палат парламента.
«У звароце ў адрас кіраўніка дзяржавы выказаная просьба аб унясенні на падставе арт.138 Асноўнага закона ў Палату прадстаўнікоў законапраекта аб змене Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае адначасовае правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання і ў Палату прадстаўнікоў восьмага склікання», — сказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец.
Зварот падтрыманы парламентарыямі аднагалосна.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://www.belta.by/politics/view/senatory-prinjali-obraschenie-palat-parlamenta-k-prezidentu-442864-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/palityka
[4] https://zviazda.by/be/tags/senatary
[5] https://zviazda.by/be/tags/zvarot
[6] https://zviazda.by/be/tags/prezident