У Паднябеснай развіталіся з легендарным навукоўцам, Юань Лунпінам, вядомым як «бацька гібрыднага рысу», кавалерам Ордэна Рэспублікі КНР, які памёр на 91-м годзе жыцця. Жалобная цырымонія прайшла ў горадзе Чанша, што ў правінцыі Хунань (Цэнтральны Кітай). Людзі з усёй краіны прыехалі сюды, каб развітацца з навукоўцам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У 1973 годдзе Юань Лунпін вывеў першы ў свеце высокаўраджайны гібрыдны гатунак рысу, які пазней пачаў шырока вырошчвацца ў Кітаі і іншых краінах, што дазволіла значна павысіць ураджайнасць. Больш за паўстагоддзя пайшло на даследаванне і распрацоўку гібрыднага рысу. Да пачатку гэтага года Юань Лунпін праводзіў даследаванні на насенняводчай базе ў астраўной правінцыі Хайнань на поўдні Кітая, паведаміла інфармагенцтва «Сіньхуа».
Паводле апошніх дадзеных, агульная пасяўная плошча гібрыднага рысу ў Кітаі перавысіла 16 мільёнаў гектараў. Гэта складае 57 працэнтаў ад агульнай плошчы пасеваў сельскагаспадарчай культуры. Адпаведная мера дапамагла дадаткова забяспечыць харчаваннем каля 80 мільёнаў чалавек у год.
Пасяўная плошча гібрыднага рысу за мяжой дасягнула 8 млн га.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya