Пачалося будаўніцтва выпрабавальнай лініі для цягнікоў на магнітнай падвесцы ў акрузе Янга горада Датун правінцыі Шаньсі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Выпрабавальная лінія Янга з’яўляецца першай у Кітаі тэставай лініяй з незалежнымі правамі інтэлектуальнай уласнасці. Плануецца, што цягнік будзе перамяшчацца ў вакуумнай трубе, гэта значна знізіць супраціў паветра і шум. Адначасова з гэтым, паколькі будзе выкарыстоўвацца тэхналогія магнітнай левітацыі для ліквідацыі супраціву, чакаецца, што цягнік будзе здольны развіваць хуткасць да 1000 кіламетраў у гадзіну. Ён будзе рухацца хутчэй авіялайнера, які звычайна ляціць з хуткасцю 800-900 км.
Першая стадыя праекта будзе праходзіць на лініі даўжынёй два кіламетра, навукова-даследчыя выпрабаванні мяркуюць праводзіць на працягу двух гадоў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya