Форум народнай дыпламатыі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) праходзіць у горадзе Ухань, што ў правінцыі Хубэй (цэнтральны Кітай). Ён прымеркаваны да святкавання 20-й гадавіны з дня ўтварэння ШАС.
Форум праходзіць у змешаных фарматах «анлайн+афлайн». Карэспандэнт «Звязды» прымае ўдзел у маштабным мерапрыемстве.
Сёння прайшлі шэраг панэльных сесій. Іх удзельнікі разгледзелі актуальныя пытанні глабальнага ўзаемадзеяння ў рамках ШАС, развіцця «мазгавых цэнтраў», гарадоў-пабрацімаў, сістэмы аховы здароўя ва ўмовах сённяшніх глабальных выклікаў (сярод якіх — пандэмія каранавіруса), а таксама вынікі развіцця вёскі і выкаранення беднасці ў Кітаі.
У форуме прымаюць удзел сотні кітайскіх і замежных гасцей, у тым ліку генеральны сакратар ШАС Уладзімір Нораў, а таксама паслы, дыпламаты, прадстаўнікі бізнесу, эксперты аналітычных цэнтраў, універсітэтаў і навукова-даследчых інстытутаў з дзяржаў-членаў, краін-назіральнікаў і партнёраў па дыялогу ШАС.
Мікалай ЛIТВIНАЎ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/mikalay-litvinau
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya