Беларусы Зауралля паўдзельнічалі ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі.
Актывісты НКЦ беларусаў Зауралля «Батькавщина» 9 Мая ў горадзе Кургане прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак, вянкоў да мемарыялаў воінаў, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пачалася цырымонія ля стэлы Герояў Савецкага Саюза з імёнамі воінаў-зауральцаў. Затым прадстаўнікі беларускай дыяспары на чале з кіраўніцай «Батькавщины» Людмілай Урванцавай усклалі кветкі да Вечнага агню на цэнтральнай плошчы горада і ўшанавалі памяць загінулых абаронцаў Радзімы.
У той жа дзень ансамбль «Журавачка», створаны пры беларускай суполцы, паўдзельнічаў у святочнай імпрэзе-канцэрце грамадскіх нацыянальна-культурных аб’яднанняў горада «Мы вместе ковали Победу». На беларускай мове гучала знакамітая «Лясная песня» («Ой, бярозы ды сосны...») і народная беларуская песня «Бульба».
Рыгора ГАРЭШКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/sites/default/files/gr-05-2021_small_1.pdf
[2] https://zviazda.by/be/tags/golas-radzimy
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynnaya-vayna
[4] https://zviazda.by/be/tags/pesnya
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzen-peramogi-1