Актывісты беларускага таварыства «Уздым» зладзілі 7 мая літаратурнамузычную імпрэзу, прысвечаную 76годдзю Вялікай Перамогі, на інтэрнэтпляцоўцы ZOOM.
У святочнай імпрэзе паўдзельнічалі шаноўныя госці: консул Генеральнага консульства Беларусі ў Даўгаўпілсе Галіна Найдзёнава, старшыня Саюза беларусаў Латвіі Алёна Лазарава, сябры беларускай суполкі ў Іарданіі Аксана Чамеза ды Надзея Аль-Алімат, сябры Славянскага таварыства «Узоры» з Ліван Лідзія Знотыня й Яўген Пашкевіч, сябар Рускай пісьменніцкай арганізацыі ў Даўгаўпілсе Валянціна Пруднікава. Нашае таварыства «Уздым» прадстаўлялі Таццяна Дзянісава, Лілія Воранава, Яніна Юзэфовіч, Алена Радзівонава, Ніна Прусакова, Рэгіна Родзікава, Валеры Амбросаў ды я.
Пачалася інтэрнэт-сустрэча з Мінуты маўчання ў памяць пра загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. Затым удзельнікі святочнай імпрэзы чыталі любімыя вершы, спявалі песні на ваенную тэму. То былі творы Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Ніла Гілевіча, Анатоля Вярцінскага, песня на словы Адама Русака «Ой, бярозы ды сосны», песня на словы Станіслава Валодзькі і музыку Яўгена Лівіціна «Ля Вечнага агню». Чыталіся вершы й даўгаўпілскіх паэтаў Зянона Бурага, Паўла Макаленкіна, Ліліі Воранавай, а таксама ліванскай паэтэсы Галіны Калянковай. Мы віншавалі адзін аднаго са святам. Консул Галіна Найдзёнава, выказаўшы прачулыя словы ад сябе асабіста, перадала віншаванне ад Генконсула Ільі Лапуця. А на завяршэнне сустрэчы мы разам спявалі знакамітую песню"День Победы".
Станіслаў Валодзька, г. Даўгаўпілс
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/sites/default/files/gr-05-2021_small_1.pdf
[2] https://zviazda.by/be/tags/golas-radzimy
[3] https://zviazda.by/be/tags/razam
[4] https://zviazda.by/be/tags/pesni