Як бы там ні было, а час бярэ сваё. На двары ўжо каляндарнае лета. Гэта значыць, што ў самым разгары — турыстычны сезон.
Уласна кажучы, як і пара самага актыўнага адпачынку. І аніяк не абыйсці гэтую рэчаіснасць, аніяк не пакінуць яе па-за ўвагай. Бо нават змрочныя пандэмічныя катаклізмы, што напаткалі літаральна ўсю нашу планету, не здольныя ў поўнай ступені замінаць натуральнаму жаданню людзей выкарыстаць спрыяльныя ўмовы навакольнага асяроддзя — як, дарэчы, і свой эмацыянальны настрой — для фізічнага і душэўнага аздараўлення.
Адным словам, тэма важная. І менавіта ёй мы прызначаем у гэтым нумары часопіса спецыяльны выпуск. Наш расказ — пра турыстычныя і аздараўленчыя магчымасці Беларусі, пра багацце беларускай прыроды, пра гістарычныя і культурныя славутасці краіны. І, канешне ж, пра шчырую добразычлівасць гаспадароў, якая заўсёды знаходзіць добры водгук у шматлікіх гасцей.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/chasopis-belarus-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/turyzm
[3] https://zviazda.by/be/tags/numar