Сёння адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў конкурсу «Інтэрнэт-прэмія ТІБО-2021».
Сайт РУП «Белтаможсервіс» [2] заняў першае месца ў «Інтэрнэт-прэміі ТІБО-2021» у намінацыі: «Карпаратыўныя і тэматычныя Інтэрнэт-рэсурсы: Бізнес для бізнесу (b2b): паслугі».
Супрацоўнікі прадпрыемства былі ўзнагароджаны прызам «Шкляны шар» і дыпломамі за распрацоўку сайта [2] і за першае месца ў намінацыі «Бізнес для бізнесу (b2b): паслугі», а таксама атрымалі сертыфікат на бясплатнае навучанне адной з праграм Webcom Academy.
РУП «Белтаможсервіс таксама прыняло ўдзел III Еўразійскім лічбавым форуме «EADF-2021», які праходзіў на пляцоўцы ТІБО-2021. З прэзентацыяй сервісу па браніраванні чаргі ў аўтамабільным пункце пропуску — дадатку Belarusborder.by, выступіў Канстанцін Паплёўка, намеснік начальніка аналітычнага аддзела ўпраўлення інфармацыйных тэхналогій. Асноўнымі прынцыпамі работы сістэмы з’яўляюцца просты алгарытм браніравання, магчымасць захавання дадзеных аб кіроўцы, транспартным сродку і грузаперавозчыку ў профілі карыстальніка і затым выкарыстанне іх пры браніраванні часу перасячэння мяжы.
Сервіс быў створаны ў рамках удасканалення парадку перасячэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь транспартнымі сродкамі, якія выязджаюць з Рэспублiкi Беларусь.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://declarant.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/rup-beltamozhservis-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/sayt
[5] https://zviazda.by/be/tags/tibo-2021-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/peramozhca-0