У Беларусі заснавана дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства. Адпаведны ўказ нумар 206 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня, паведамляе [3] прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент уносіць змяненні ва ўказ нумар 157 ад 26 сакавіка 1998 года «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь».
Дзень народнага адзінства будзе адзначацца 17 верасня (не выхадны дзень). «Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе ва ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі».
Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дало магчымасць Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
«Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і працвітаючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://president.gov.by/ru/events/v-belarusi-uchrezhden-den-narodnogo-edinstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-narodnaga-adzinstva
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[6] https://zviazda.by/be/tags/svyata