Штогадовыя агульнанацыянальныя уступныя экзамены ў ВНУ, больш вядомыя як гаакаа, стартавалі ўчора ва ўсіх рэгіёнах Кітая, паведаміла [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Экзамен доўжыўся два дні — 7 і 8 чэрвеня. Гаакаа традыцыйна праводзяць у гэты час пачынаючы з 2003 года. Выключэннем стаў 2020-ты — з-за складанай эпідэмічнай сітуацыі з Covid-19 экзамен стартаваў на месяц пазней. Сёлета ў гаакаа ўдзельнічалі 10,78 мільёна выпускнікоў старэйшых школ Кітая.
Міністэрства адукацыі КНР заклікала мясцовыя ўлады забяспечыць бяспеку падчас гаакаа. Напярэдадні віцэ-прэм’ер Дзяржсавета КНР Сунь Чуньлань наведала сярэднюю школу і орган, адказны за правядзенне ўступных экзаменаў у раёне Чааян у Пекіне. Яна заклікала прыняць меры па прафілактыцы і кантролі COVID-19, каб прадухіліць новую ўспышку захворвання.
Экзаменуемыя і экзаменатары павінны былі даваць справаздачу аб стане здароўя за два тыдні да іспытаў, на месцах абавязалі падрыхтаваць запасныя пункты іх правядзення і каранцінныя пункты здачы. У Пекіне ўпершыню пачала працаваць сістэма сканавання асоб для тэстуемых, што эканоміла час на праверку экзаменацыйных білетаў і пасведчанняў, а таксама дапамагла прадухіліць магчымасць з’яўлення падстаўных асоб. Самае галоўнае, пры з’яўленні дадзенай сістэмы выпускнік можа ўдзельнічаць у экзамене, нават калі забыўся ўзяць даведку аб допуску.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya