Канстанцін Шульган, міністр сувязі і інфарматызацыі:
«Працэс інтэграцыі лічбавых тэхналогій ва ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека з'яўляецца адной з ключавых умоў прагрэсу. Лічбавыя тэхналогіі мяняюць структуру сусветнай эканомікі. З аднаго боку, гэта патрабуе ўнясення карэнных змен у тэхналогіі, культуру, прынцыпы стварэння новых паслуг, а з другога — пашырае магчымасці і перспектывы. Сёння перад намі стаіць задача эфектыўнага выкарыстання наяўных магчымасцяў інфраструктурнага развіцця, сучаснага навуковага патэнцыялу для пераходу ў новую лічбавую рэальнасць з дапамогай інтэнсіўнага выкарыстання інавацыйных тэхналогій. У жыццё грамадзян павінны трывала ўвайсці сучасныя лічбавыя тэхналогіі ў адукацыі, ахове здароўя, таксама павінны быць паспяхова вырашаны пытанні бяспекі».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert