За пяць гадоў гэты праект аб'яднаў тысячы дзяцей з розных куткоў нашай краіны. Напрыклад, толькі ў мінулым годзе на адрас арганізатараў прыйшло больш за 2,7 тысячы здымкаў.
Конкурс стартаваў у пачатку месяца. У шостым сезоне ён акумулюе сем асноўных намінацый. Творчыя заяўкі ад каманд на адрас арганізатараў можна накіроўваць да 23 чэрвеня ўключна. Усе пераможцы будуць адзначаны каштоўнымі падарункамі.
Каб прыняць удзел у конкурсе, трэба зайсці ў любую афіцыйную групу БРСМ «УКантакце», акаўнт на Іnstagram альбо месенджары Telegram і зарэгістраваць сваю заяўку праз QR-код. Гаворка ідзе пра намінацыі «Фота немаўляці ў вышыванцы», «Фота закаханых у вышыванцы», «Мая сям'я ў вышыванцы», «Моладзь у вышыванцы», «Вышыванка і дзяржаўны сцяг», «Сцяг маёй краіны».
Пераможцаў і прызёраў — першае, другое і трэцяе месцы — чакае суперфінал. Дадатковая намінацыя — «Анлайн». З 24 да 30 чэрвеня ў сацсетках будзе арганізавана галасаванне гледачоў за найлепшае фота па версіі інтэрнэт-карыстальнікаў. Агульныя патрабаванні да конкурсных работ размешчаны ў групах БРСМ у сацсетках і на сайце brsm.by.
Умовы да ўдзельнікаў намінацыі «Сэлфі-фота» некалькі адрозніваюцца. Яна таксама праходзіць да 23 чэрвеня, але ў асабістых профілях удзельнікаў сацыяльнай сеткі Іnstagram з указаннем хэштэгаў #сэлфізвышыванкай, #селфисвышиванкой, #дзеньвышыванкі, #деньвышиванки, #мойсцяг і адзнакай у публікацыі афіцыйнага акаўнта БРСМ (іnstagram.com/brsm_by).
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[5] https://zviazda.by/be/tags/fotakonkurs
[6] https://zviazda.by/be/tags/selfi
[7] https://zviazda.by/be/tags/vyshivanka-0