Апошнім часам адзначаецца рост попыту на піламатэрыялы, вырас і іх кошт. Гэтым карыстаюцца асобныя нядобрасумленныя грамадзяне. Спецыялісты інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету толькі ў маі зафіксавалі сем фактаў парушэнняў правілаў перавозкі драўніны ў Брэсцкай вобласці.
— Негатыўная статыстыка працягваецца і ў чэрвені, — гаворыць намеснік начальніка абласной інспекцыі Сяргей МЫЧКО. — Напрыклад, 3 чэрвеня быў устаноўлены факт крадзяжу 14 кубаметраў дзелавой драўніны коштам 1918 рублёў з часовага склада ў лясным фондзе Бронна-Горскага лясніцтва ў Бярозаўскім раёне.
У ходзе правядзення неадкладных мерапрыемстваў устаноўлены прадпрымальнік, які здзейсніў крадзеж. Драўніна канфіскаваная, праводзіцца праверка. А прадпрымальніку давядзецца адказваць па законе.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[4] https://zviazda.by/be/tags/syargey-mychko
[5] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-voblasc