Падчас інспекцыйнай паездкі па правінцыі Цынхай, што на паўночным захадзе Кітая, Сі Цзіньпін наведаў адну з вёсак у пасёлку Шалюхэ павета Гангца Хайбэй-Тыбецкай аўтаномнай акругі і пагутарыў з мясцовымі жыхарамі, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн»
«Мы адна сям’я, мы ўсе браты і сёстры», — сказаў старшыня КНР месцічам. «У гэтай вёсцы адбыліся вялікія перамены», — заўважыў Сі Цзіньпін, размаўляючы з яе жыхарамі.
«Да таго часу, калі КНР адзначыць стагоддзе з дня свайго ўтварэння, кітайская нацыя, без сумненняў, зойме яшчэ больш значнае месца ў сям’і сусветных нацый», — адзначыў ён, дадаўшы, што да таго часу Кітай, несумненна, стане шчаслівай і мадэрнізаванай краінай.
Сі Цзіньпін таксама параўнаў цесную згуртаванасць кітайскай нацыі з зярняткамі граната. «Мы ўсе з’яўляемся членамі супольнасці кітайскай нацыі», — рэзюмаваў ён.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya