Учора прайшло пасяджэнне праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Разглядаўся цэлы шэраг актуальных пытанняў, у тым ліку падводзіліся вынікі работы творчага саюза за першае паўгоддзе. Размова ішла пра камплектаванне бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры кнігамі айчынных сучасных літаратараў. Таксама адбыўся прыём у члены СПБ новых сяброў. У кагорту прафесійных літаратараў залічаны сем новых калег. Сярод іх — паэты, публіцысты.
Старшыня СП Беларусі Мікалай Чаргінец агучыў і тое, што вядзецца шырокая падрыхтоўка да чарговага, пятага па ліку, з'езда пісьменніцкай арганізацыі. Мяркуецца, што прэстыжны выніковы форум адбудзецца восенню 2021 года.
Удзел у пасяджэнні праўлення прынялі прадстаўнікі міністэрстваў — інфармацыі, культуры, адукацыі, якія звярнулі ўвагу на пытанні прапаганды мастацкай літаратуры, на арганізацыю болей шчыльнага ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання з пісьменніцкай арганізацыяй.
Сяргей ШЫЧКО
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/sayuz-pismennikau-belarusi
[5] https://zviazda.by/be/tags/mikalay-charginec