У рамках аднаўлення пасажырскіх зносін з Расійскай Федэрацыяй Беларуская чыгунка прызначае курсіраванне групы бесперасадачных вагонаў Гродна — Масква — Гродна адпраўленнем 11 чэрвеня з Гродна ў складзе цягнікоў № 688 Гродна — Мінск і № 4 Брэст — Масква і з 12 чэрвеня з Масквы ў складзе цягнікоў № 3 Масква — Брэст і № 687 Мінск — Гродна. Перыядычнасць курсіравання праз дзень — па няцотных чыслах з Гродна і цотных чыслах з Масквы. У склад групы ўваходзяць плацкартны і купэйны вагоны.
Як інфармуе прэс-цэнтр магістралі, курсіраванне будзе да канца чэрвеня. Па выніках гэтых перавозак аб далейшым курсіраванні вагонаў Гродна — Масква — Гродна будзе паведамлена дадаткова.
На БЧ звярнулі ўвагу, што ажыццяўленне праезду названымі цягнікамі прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Пасажыры, якія накіроўваюцца за мяжу чыгуначным транспартам, абавязаны мець медыцынскія дакументы, якія пацвярджаюць адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVІD-19, выкананы не пазней чым за трое сутак да даты перасячэння мяжы, і выконваць пры знаходжанні на чыгуначных вакзалах і праездзе ў цягніку масачны рэжым.
Актуальную інфармацыю аб графіку руху дадзеных цягнікоў, кошце і правілах праезду можна атрымаць на сайце [3], з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік»і па тэлефоне кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).
Беларуская чыгунка будзе аператыўна інфармаваць аб аднаўленні курсіравання іншых пасажырскіх цягнікоў у міжнародных зносінах.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://www.rw.by/
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/pasazhyrskiya-znosiny
[6] https://zviazda.by/be/tags/rasiya