Расія прадоўжыць аказваць падтрымку Беларусі, у тым ліку ў выпадку ўвядзення дадатковых санкцый з боку Еўрапейскага саюза і іншых краін. Пра гэта заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Яўген ЛУК'ЯНАЎ, паведамляе [2] БелТА.
«Беларусь мы не пакінем, — падкрэсліў Яўген Лук'янаў. — Мы разумеем традыцыйную структуру эканомікі Беларусі, арыентаванай на экспарт, і я разумею, што менавіта таму санкцыі носяць такі кропкавы характар — каб падарваць менавіта гэтую частку экспартнай актыўнасці Беларусі і тым самым ударыць па фарміраванні бюджэту».
Дыпламат растлумачыў, што знешнегандлёвыя кантакты Беларусі і Расіі будуць інвентарызаваць «з улікам наступстваў ад уведзеных санкцый». Паводле яго слоў, больш дэталёвую інфармацыю па канкрэтных відах тавараў будуць вызначаць адпаведныя федэральныя ведамствы Расіі і іх партнёры ў Беларусі.
Сваё стаўленне да санкцый пасол праілюстраваў словамі міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, сказанымі на адной з сустрэч з дыпламатамі: санкцыі ўводзяцца для таго, каб яны прывялі да галодных бунтаў. «Вось, уласна, уся ідэалогія, логіка і ўся герменеўтыка гэтых санкцый», — заўважыў Яўген Лук'янаў.
Пры гэтым ён падкрэсліў незаконнасць увядзення санкцый. «Па вызначэнні міжнароднага права і практыкі яны незаконныя. Санкцыі такога роду супраць якой-небудзь краіны могуць быць выкарыстаны толькі па рашэнні Савета Бяспекі ААН», — звярнуў увагу Яўген Лук'янаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://www.belta.by/politics/view/belarus-my-ne-brosim-posol-rossii-zaveril-v-podderzhke-belarusi-v-uslovijah-sanktsij-445368-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-lukyanau
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/sankcyi