У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынаецца досыць цікавы асветніцкі праект — «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры». Мяркуецца, што на працягу ўсяго 2021 года адбудзецца цэлы шэраг выставак, якія разам адкажуць на многія пытанні, звязаныя з лёсам нашай Айчыны і нашага народа.
І першая выстаўка, якая пачне сваю работу 16 чэрвеня а 17-й гадзіне, у межах праекта складаецца з дзвюх частак — «Гісторыя» і «Культура». Першая паказвае лёсавызначальныя падзеі, асноўныя працэсы, этапы гістарычнага развіцця Беларусі (ад старажытных часоў да сучаснасці). Другая частка — «Культура» — адлюстроўвае асобныя тэмы, прысвечаныя адметнасцям самабытнай беларускай культуры.
Праект «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры» рэалізоўваецца ў адпаведнасці з грантам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на 2021 год. Партнёры праекта: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Беларускае тэлеграфнае агенцтва, Дэпартамент па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Музей прыроды і экалогіі, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, вядомыя майстры фатаграфічнага мастацтва Ганна Кіпель, Анатоль Андрэеў.
Сяргей ШЫЧКО
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/gistoryya
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus-i-belarusy-gid-pa-gistoryi-i-kultury
[5] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-gistarychny-muzey
[6] https://zviazda.by/be/tags/vystava