Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Каралеву Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізавету II з нацыянальным святам — Днём нараджэння Каралевы, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Ваша праўленне з’яўляецца прыкладам клопату пра людзей, сапраўднай адданасці дзяржаўным інтарэсам і вернага служэння Айчыне. Дзякуючы вашым намаганням Вялікабрытанія ўпэўнена ідзе па шляху развіцця і прагрэсу», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь і Вялікабрытанію заўсёды аб’ядноўвала імкненне да міру, бяспекі, ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і справядлівага светапарадку. «Гэтыя каштоўнасці застаюцца непарушным прыярытэтам двухбаковых адносін і сёння, калі ў абодвух дзяржавах вядзецца маштабная работа па захаванні здароўя грамадзян і барацьбе за ўстойлівае развіццё эканомік», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Лізавеце II добрага здароўя і доўгіх гадоў жыцця ў асяроддзі родных і блізкіх, а народу Злучанага Каралеўства — мірнага неба і салідарнасці.
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/pozdravlenie-koroleve-soedinennogo-korolevstva-velikobritanii-i-severnoy-irlandii-elizavete-ii-1623421338
[2] https://zviazda.by/be/tags/alyaksanr-lukashenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/lizaveta-ii
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzen-naradzhennya-karalevy