Урад скарэкціраваў палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 чэрвеня 2021 года нумар 316, паведамілі [1] на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У прыватнасці, удакладнены патрабаванні да аўдыторый, у якіх плануецца правядзенне ЦТ, пытанні прадстаўлення дакументаў на рэгістрацыю прадстаўнікамі абітурыентаў (калі абітурыенты не могуць прыбыць у пункт рэгістрацыі па ўважлівай прычыне).
Павялічана колькасць памылковых адказаў, якія можна адмяніць, — не больш за чатыры (раней — не больш за два). Таксама ў дакуменце абазначана, што ўстановам адукацыі, вызначаным у якасці пунктаў правядзення ЦТ, неабходна прадстаўляць у РІКВ схемы нумарацыі месцаў для абітурыентаў у аўдыторыі з пазначэннем іх колькасці ў кожнай аўдыторыі.
Асноўныя змяненні ўступаюць у сілу з 12 чэрвеня, іншыя — з 1 верасня.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://pravo.by/ofitsialnoe-opublikovanie/novye-postupleniya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/saumin
[3] https://zviazda.by/be/tags/centralizavanae-tesciravanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-pravavy-internet-partal