Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня падпісаў указ нумар 214 «Аб Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь», паведамілі [1] ў прэс-службе Прэзідэнта.
Указам зацверджаны новыя палажэнні: аб Савеце Бяспекі і яго рабочым органе — Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі.
Дакумент не толькі абнаўляе і актуалізуе нормы, што рэгламентуюць дзейнасць Савета Бяспекі, але і накіраваны на павышэнне яго ролі ў абароне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу Беларусі, падтрыманні грамадзянскага міру і згоды ў краіне, процідзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам.
У ім вызначаецца асноўнае прызначэнне Савета Бяспекі — падрыхтоўка прапаноў Прэзідэнту для прыняцця ім рашэнняў па пытаннях унутранай і знешняй палітыкі ў мэтах забеспячэння нацыянальнай бяспекі і рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў Беларусі, — з якога вынікаюць усе задачы і функцыі гэтага калегіянальнага органа.
У новым палажэнні аб Савеце Бяспекі ў поўным аб’ёме замацаваны нормы дэкрэта Прэзідэнта ад 9 мая 2021 года нумар 2 «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу». Што датычыцца Дзяржаўнага сакратарыята, то галоўная сутнасць ускладзеных на яго задач і функцый — у інфармацыйна-аналітычным, прававым і арганізацыйна-тэхнічным забеспячэнні дзейнасці кіраўніка дзяржавы, Савета Бяспекі ў сферы нацыянальнай бяспекі.
Акрамя таго, у новай рэдакцыі выкладзены склад Савета Бяспекі. У лік яго пастаянных членаў дадаткова ўключаны старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю і генеральны пракурор.
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/utverzhdeny-novye-polozheniya-o-sovete-bezopasnosti-respubliki-belarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukaz
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-byaspeki