Бясплатныя кансультацыі, на якіх ва ўчарашніх адзінаццацікласнікаў ёсць магчымасць падцягнуць і структураваць свае веды па школьнай праграме, практыкуюцца ўжо другі год.
Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі, кансультацыі праводзяцца як у вочнай форме (індывідуальныя і групавыя заняткі), так і з выкарыстаннем дыстанцыйных (інфармацыйна-камунікацыйных) тэхналогій узаемадзеяння.
Найбольш запатрабаваныя ў выпускнікоў школ кансультацыі па рускай мове ( на іх запісаліся 18 340 чалавек), матэматыцы (13 274), замежных мовах (9847), беларускай мове (7529), фізіцы (6690), біялогіі (6287) і гісторыі Беларусі (4650).
"Пры падрыхтоўцы да цэнтралiзаванага тэсцiравання таксама могуць быць выкарыстаны матэрыялы адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу (eior.unibel.by), на якім змешчаны навучальныя матэрыялы па вучэбных прадметах, структураваныя па класах і тэмах, якія ўключаюць навучальныя модулі, што раскрываюць змест тэм вучэбных праграм", - дадалі ў ведамстве.
Цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе 16 чэрвеня. Першымі ў пункты здачы ЦТ прыйдуць абітурыенты, якія пажадалі здаваць беларускую мову.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/centralizavanae-tesciravanne
[2] https://zviazda.by/be/tags/kansultacyi
[3] https://zviazda.by/be/tags/abituryenty
[4] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya