Згодна са спісам Міністэрства аховы здароўя, у Мінску здаць тэст можна ў наступных установах:
- ГУ «Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» адкрыў тры лабараторыі: у Мінску на вул. П. Броўкі, 13 і чыгуначным вакзале, а таксама ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск»;
- ГУ «Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі, гематалогіі»;
- ГУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»;
- ГУ «РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі»;
- ГУ «РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій»;
- ГУ «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр»;
- ГУ «РНПЦ спорту»;
- УЗ «Гарадскі клінічны скурна-венералагічны дыспансер»;
- УЗ «2-я гарадская клінічная бальніца»;
- УАЗ «Гарадская клінічная інфекцыйная бальніца»;
- УАЗ «Гарадская дзіцячая інфекцыйная клінічная бальніца»;
- ГУ «РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. Н.Н.Аляксандрава»;
- ГУ «РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі»;
- ГУ «Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»
- УАЗ «Мінская абласная клінічная бальніца»;
- ЗТАА «Сінэво»;
- ЗТАА «Незалежная лабараторыя Інвітро»;
- ІУП «Сінлаб-ЕМЛ»;
- ТАА «Гравітадыагносцік».
У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што вынікі чатырох апошніх лабараторый са спісу ня падаюць у спецыяльную праграму «Падарожнічаю без COVID-19», што важна для тых, хто адпраўляецца ў Расію, Арменію і Кыргызстан — яны ў абавязковым парадку павінны пацвердзіць адсутнасць каранавіруса з дапамогай названай праграмы.
Прэв’ю — pixabay.com