Навучанне на базе Міжнароднага цэнтра падрыхтоўкі ратавальнікаў (IRTcentre) Універсітэта грамадзянскай абароны МНС прайшлі 6 спецыялістаў з Казахстана, інфармуе [1] ўстанова.
У склад слухачоў вучэбнай групы ўвайшлі прадстаўнікі Авіяцыйнай адміністрацыі Казахстана, Міжнароднага аэрапорта Акту і Turkistan International Airport. Замежныя спецыялісты прайшлі падрыхтоўку па праграме павышэння кваліфікацыі «Аварыйна-выратавальнае забеспячэнне палётаў паветраных судоў».
У ходзе навучання былі арганізаваны выязныя практычныя заняткі ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» і Дзяржаўнай авіяцыйнай аварыйна-выратавальнай установе «Авіяцыя» МНС. Акрамя таго, выкладчыкамі IRTcentre са слухачамі на вучэбных пляцоўках палігона аператыўна-тактычнай падрыхтоўкі практычна адпрацаваны першачарговыя мерапрыемствы па выратаванні людзей пры НЗ на авіятранспарце, а таксама тэхналогіі вядзення пошукава-выратавальных работ пры ўзнікненні НЗ на авіяцыйным транспарце і многае іншае.
Больш за тое, у рамках культурнай праграмы спецыялісты з Казахстана наведалі гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», Бярэзінскі біясферны запаведнік, Нацыянальную бібліятэку Беларусі і музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аглядную экскурсію па Мінску і Барысаве.
Спасылкі
[1] https://ucp.by/university/news/novosti-universiteta/shest-spetsialistov-iz-kazakhstana-povysili-svoyu-kvalifikatsiyu-na-baze-irtcentre-ugz/
[2] https://zviazda.by/be/tags/universitet-gramadzyanskay-abarony-mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[4] https://zviazda.by/be/tags/irtcentre
[5] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya