Улады Кубы рэкамендуюць турыстам, запланаваны паездкі на востраў, не браць з сабой наяўныя долары ЗША, паколькі яны не будуць прымацца ні да аплаты, ні да абмену на кубінскія песа. Адпаведную заяву ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання зрабіў першы намеснік старшыні Цэнтрабанка Кубы Франсіска Майобрэ Ленсу, піша [1] ТАСС.
— З 21 чэрвеня ў адпаведнасці з прынятымі мерамі наяўныя долары не будуць прымацца, таму тым, хто з гэтага дня прыедзе ў краіну, варта мець з сабой любую іншую (ухваленую банкамі Кубы) валюту. Мы зараз гаворым менавіта пра наяўныя, з аплатай картамі праблем не ўзнікне, — сказаў Франсіска Майобре Ленсу.
10 чэрвеня кіраўніцтва рэспублікі паведаміла, што кубінскія банкі з 21 чэрвеня перастануць прымаць наяўныя долары для залічэння на рахункі кліентаў.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/11632607
[2] https://zviazda.by/be/tags/fransiska-mayobre-lensu
[3] https://zviazda.by/be/tags/kuba
[4] https://zviazda.by/be/tags/dalyary
[5] https://zviazda.by/be/tags/susvet