Анастасія Салас заняла пятае месца ў шматбор’і на чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы ў Варне (Балгарыя), паведамляе [1] БелТА.
Выніковая адзнака спартсменкі з Беларусі 104,475 бала. Яе суайчынніца, Аліна Гарнаська у алімпійскім відзе праграмы стала шостай — 102,800 бала. Што тычыцца пераможцы, то ёй стала расіянка Арына Аверына, старанні якой суддзі ацанілі на 109,100 бала. Срэбра на рахунку балгарскай спартсменкі Бора Калейн — 107,625 бала. Замкнула тройку наймацнейшых яшчэ адна расійская грацыя Дзіна Аверына — 107,325 бала.
Раней медаль кантынентальнага форуму выйграла беларуская юніёрская зборная ў групавых практыкаваннях. Яе прадстаўніцы падняліся на трэцюю прыступку п’едэстала ў практыкаванні з пяццю мячамі — 37,550 бала. Перамаглі гімнасткі з Расіі (40,400 бала). Серабро ў балгарскіх юніёрак (39,000).
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/anastasija-salos-zanjala-5-e-mesto-na-che-po-hudozhestvennoj-gimnastike-v-bolgarii-445700-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/suddzya
[3] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-belarusi-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/medal