Беларускія грацыі выйгралі срэбра ў камандным заліку чэмпіянату Еўропы па мастацкай гімнастыцы, які праходзіць у Варне (Балгарыя), паведамляе [1] БелТА.
У камандным першынстве ўлічваюцца вынікі групавога і індывідуальнага турніраў. Золата тут выйгралі расіянкі, а бронза адышла ізраільскім спартсменкам.
Зборная Беларусі ў групавых практыкаваннях заняла чацвёртае месца ў праграме шматбор'я з выніковай ацэнкай 86,550 бала. Тройку наймацнейшых тут склалі каманды Расіі (90,250 бала), Італіі (87,450) і Ізраіля (87,400).
Нагадаем, што ў асабістым мнагаборстве Анастасія Салас заняла 5-е месца, а Аліна Гарноська завяршыла кантынентальны форум на 6-м месцы.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/beloruski-vyigrali-serebro-v-komandnom-zachete-na-che-po-hudozhestvennoj-gimnastike-445701-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat
[3] https://zviazda.by/be/tags/mastackaya-gimnastyka