Стартавы кошт быў ўстаноўлены ў памеры $ 4,8 млн. Таргі працягваліся толькі некалькі хвілін.
Палёт, як чакаецца, адбудзецца 20 ліпеня і будзе доўжыцца каля 11 хвілін. У ім таксама прымуць удзел кіраўнік карпарацыі Amazon Джэф Безас і яго брат Марк. Запуск будзе ў штаце Тэхас. Джэф Безас з'яўляецца ўладальнікам Blue Origin.
Імя пакупніка назавуць "праз пару тыдняў" з-за неабходнасці "завяршыць афармленне дакументаў". Акрамя таго, як чакаецца, неўзабаве абвесцяць імя яшчэ аднаго чалавека, які стане членам экіпажа.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/groshy
[2] https://zviazda.by/be/tags/karabel
[3] https://zviazda.by/be/tags/subarbitalny-palyot