Моцны выбух адбыўся ў нядзелю раніцай на прадуктовым рынку ў кітайскім горадзе Шыянь (правінцыя Хубэй, Цэнтральны Кітай). Па меншай меры 11 чалавек загінулі, 133 пацярпелі, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на цэнтральнае тэлебачанне Кітая.
Паводле яго даных, з 133 пацярпелых стан 37 ацэньваецца як цяжкі.Паводле папярэдняй версіі, прычынай таго, што здарылася магла стаць уцечка газу. Выбух адбыўся каля 6.30 па мясцовым часе (1.30 па маскоўскім часе) у раёне Чжанвань. У выніку выбуху разбураны будынак рынку, у навакольных дамах выбіла шкло.
Як паведамляюць відавочцы, нягледзячы на раннюю гадзіну, у гэты час на рынку было шмат пакупнікоў, акрамя таго, людзі снедалі ў размешчаных побач закусачных.
У горадзе зарабілі некалькі станцый пералівання крыві. Медыкі і ўлады заклікалі гараджан прыйсці на іх і здаць кроў.
Пошукава-выратавальная аперацыя на месцы здарэння працягваецца.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/v-kitae-na-produktovom-rynke-vzorvalsja-gaz-pogibli-11-chelovek-445714-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybuh
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[4] https://zviazda.by/be/tags/rynak