Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 14 чэрвеня, паведамілі [1] БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак будзе пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, днём у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночны ўмераны да парывістага.
Тэмпература паветра ў начны час складзе плюс 8-14 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 18-24 градусаў, па паўднёвым усходзе - да плюс 25-27 градусаў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/dozhdi-i-grozy-ozhidajutsja-v-belarusi-14-ijunja-445717-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/temperatura-pavetra
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore