Больш за 1 330 грузавікоў стаяць днём 13 чэрвеня ў чэргах на выезд з Беларусі ў пунктах пропуску на мяжы з краінамі Еўрасаюза. Такая інфармацыя размешчана [1] на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Па апошніх дадзеных, больш за ўсё грузавых машын сабралася на мяжы ў літоўскім напрамку — звыш 840 фур. З гэтага ліку ў пункце пропуску «Прывалка» стаяць 340 грузавікоў, у «Беняконях» — 230, у «Каменным Логу» — 190, у «Відзах» — 50, у «Катлоўцы» — 30.
На мяжы з Латвіяй выезду з Беларусі чакаюць больш за 80 грузавых аўто: у «Грыгораўшчыне» — 40, ва «Урбанах» — 40.
Выезду ў Польшчу чакаюць больш за 410 фур, у тым ліку 180 — у «Брузгах», 140 — у «Казловічах» і 90 — у «Бераставіцы».
Спасылкі
[1] https://gpk.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/fury
[3] https://zviazda.by/be/tags/es
[4] https://zviazda.by/be/tags/charga-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/myazhy
[6] https://zviazda.by/be/tags/eurasayuz