Цягнікі з Менска ў Адлер сталі хадзіць часцей з 11 чэрвеня. Цяпер яны курсуюць праз дзень — так будзе да 11 верасня, паведамляе [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
Як адзначыў намеснік начальніка пасажырскай службы ўпраўлення БЧ Канстанцін Баяр, попыт на цягнікі прама «на мора» расце з кожным днём. Раней перавозкі ў Адлер ажыццяўляліся раз у чатыры дні.
Час у шляху займае каля 48 гадзін. Скарыстацца цягнікамі могуць толькі грамадзяне Беларусі і Расіі. Ім трэба мець адмоўны ПЛР-тэст, атрыманы не больш чым за 72 гадзіны да выезду.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/iz-minska-pryamo-na-plyazh-poezda-v-adler-teper-kursiruyut-cherez-den/
[2] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik
[3] https://zviazda.by/be/tags/adler
[4] https://zviazda.by/be/tags/mora
[5] https://zviazda.by/be/tags/bch