Невядомы пакупнік купіў на аўкцыёне месца ў касмічным караблі New Shepard, заплаціўшы за гэта 28 мільёнаў даляраў, паведаміла касмічная кампанія Blue Origin, якая праводзіла таргі, паведамляе [1] РИА Новости.
Пераможца, імя якога пакуль не называецца, зробіць субарбітальны палёт разам з заснавальнікам Amazon прадпрымальнікам Джэфам Безасам.
Таксама кампанія паведаміць «чацвёртага і апошняга» члена экіпажа. Палёт можа прайсці ў сярэдзіне ліпеня.
Карабель New Shepard быў распрацаваны для субарбітальных палётаў касмічных турыстаў на вышыню звыш 100 кіламетраў.
Гэта свайго роду кіраваная капсула, якую запускаюць з дапамогай ракеты-носьбіта. New Shepard можа падымацца на вышыню больш за 100 кіламетраў, пару хвілін знаходзіцца ў бязважкасці, а пасля гэтага вяртаецца на зямлю на парашутах.
Працягласць палёту складае каля 10 хвілін.
Фота Blue Origin
Спасылкі
[1] https://radiosputnik.ria.ru/20210613/polet-1736825802.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/kosmas
[3] https://zviazda.by/be/tags/palyot
[4] https://zviazda.by/be/tags/amazon
[5] https://zviazda.by/be/tags/new-shepard