Гонкі на выжыванне Bison Race прайшлі з 11 па 13 чэрвеня ў Лагойскім раёне. У спаборніцтвах удзельнічалі госці з Расіі, Украіны, Кітая, Чэхіі, Латвіі, Польшчы, Казахстана і Турцыі, паведамляе [1] тэлеканал «Беларусь 1».
На экстрэмальныя забегі заявіліся каля 1,5 тыс. бегуноў. Гонкі з перашкодамі рознай ступені складанасці праходзілі ў цяжкапераадольных лясных гушчарах на лагойскіх узвышшах. Да фінішу Bison Race дабраліся самыя ўстойлівыя. Былі таксама арганізаваны дыстанцыі для дзяцей з досыць складанымі перашкодамі, хоць і больш кароткія.
Падобныя спаборніцтвы чакаюцца і ў верасні, але ўжо ў іншым месцы. Наступнай лакацыяй для забегаў на цягавітасць стане тэрыторыя каля Нясвіжскага замка.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.tvr.by/news/obshchestvo/zabeg_na_vyzhivanie_bison_race_proshel_logoyskom_rayone/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zabeg
[3] https://zviazda.by/be/tags/bison-race
[4] https://zviazda.by/be/tags/lagoyski-rayon