Ганна Дзянісава, гастраэнтэролаг «СМ-Клінікі» у Санкт-Пецярбургу, паведаміла [1] РИА Новости з якімі прадуктамі не варта спалучаць памідоры.
«Памідоры знаходзяцца ў спісе забароненых прадуктаў для пацыентаў, у якіх гастраэзафагеальны рэфлюкс. У гэтым выпадку з-за памідораў узнікаюць пякотка, адрыжка.
З’яўляецца адчуванне горычы або кіслаты ў роце, паколькі змесціва страўніка закідваецца ў стрававод. Гэта адбываецца на фоне ўжывання вялікай колькасці таматаў: свежых, у супе, у выглядзе таматавай пасты, і тым больш, калі гаворка ідзе аб піцы з памідорамі», — кажа Ганна Дзянісава.
Паводле слоў спецыяліста ў групы прадуктаў, якія выклікаюць пякотку, уваходзяць не толькі памідоры і таматная паста, але і кава, цытрусы, шакалад, хлебабулачныя вырабы — у асаблівасці цёплае цеста, пірагі і піца. Спалучэнне гэтых прадуктаў узмоцніць пякотку.
Спасылкі
[1] https://rsport.ria.ru/20210614/pomidory-1736898828.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/pamidory
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[4] https://zviazda.by/be/tags/pyakotka