З 14 па 19 чэрвеня пры куплі трох і больш білетаў на ўсе мерапрыемствы міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў Летнім амфітэатры у касах Віцебска і на сайтах білетных аператараў kvitki.by і ticketpro.by прадастаўляецца зніжка ў памеры 10%. Пра чарговую акцыю для патэнцыйных гледачоў паведамілі «Звяздзе» ў дырэкцыі фэсту.
Акцыя не распаўсюджваецца на білеты, забраніраваныя да 14 чэрвеня, і на квіткі, аплачаныя пасля 19 чэрвеня. Зніжкі па дадзенай прапанове не сумуюцца са зніжкамі іншых акцый.
Наконт магчымых змяненняў у праграме, у дырэкцыі параілі сачыць за навінамі на сайце форуму мастацтваў FEST-SBV.BY і Цэнтра культуры «Віцебск» GCK.BY.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/slavyanski-bazar-u-vicebsku-1
[2] https://zviazda.by/be/tags/kvitki
[3] https://zviazda.by/be/tags/znizhki