Член Прэзідыума, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец зрабіў заяву для сродкаў масавай інфармацыі наконт звароту дэпутатаў усіх узроўняў да сусветнай супольнасці ў сувязі з падзеямі вакол Беларусі, якія ініцыявалі краіны калектыўнага Захаду.
Гэтую сітуацыю сенатар ахарактарызаваў як беспрэцэдэнтную спробу палітычнага, інфармацыйнага і санкцыйнага ціску на Беларусь. Сяргей Сівец паведаміў, што ўжо завершана работа па зборы арыгіналаў падпісных лістоў ад усіх дэпутатаў і членаў Савета Рэспублікі для наступнай іх перадачы ў Міністэрства замежных спраў. Далей знешнепалітычнае ведамства нашай краіны накіруе гэтыя дакументы ў міжнародныя і міжурадавыя арганізацыі, у тым ліку і ў Арганізацыю Аб’яднаных Нацый.
Старшыня Пастаяннай камісіі выказаў надзею на тое, што зварот беларускіх дэпутатаў атрымае адпаведную рэакцыю ў свеце.
Леанід ЛАХМАНЕНКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/leanid-lahmanenka
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] https://zviazda.by/be/tags/syargey-sivec
[5] https://zviazda.by/be/tags/aan
[6] https://zviazda.by/be/tags/zvarot-deputatau-i-senatarau