Пачатак свята а 14.00, распявала дырэктар ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна» Наталля Гоманава, перадае [1] БелТА.
«19 чэрвеня ў аграгарадку Узыход Магілёўскага раёна адбудзецца I раённы фестываль сямейнага адпачынку і здаровага ладу жыцця «Чайный фэст» — распавяла Наталля Гоманава.
Падчас фестывалю адбудзецца вакальны конкурс «Песня майго жыцця», дзе збяруцца лепшыя выканаўцы эстраднай песні. Акрамя гэтага, пройдзе батл «Мы за чаем не усумуем».
«У кожнага госця фестывалю будзе магчымасць стаць удзельнікам майстар-класа па падрыхтоўцы фірмовага чаю «Па-сваякоўскі» і прадэгуставаць яго ўнікальны густ, а прэзентацыя фірмовага чаю ад аграсядзібаў Магілёўскага раёна дазволіць кожнаму даведацца рэцэпты прыгатавання ўпадабанага чаю», — адзначыла Наталля Гоманава.
Святочны настрой фестывалю створаць творчыя калектывы ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна», удзельнікі і госці фестывалю. На адкрытай пляцоўцы для забавы і сямейнага адпачынку будуць працаваць атракцыёны.
У завяршэнне фестывалю адбудзецца танцавальная праграма «Да сустрэчы на танцпляцы».
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/pervyj-chajnyj-fest-projdet-v-mogilevskom-rajone-19-ijunja-445955-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/natallya-gomanava
[3] https://zviazda.by/be/tags/centralizavanaya-klubnaya-sistema-magilyouskaga-rayona
[4] https://zviazda.by/be/tags/chayny-fest
[5] https://zviazda.by/be/tags/magilyouski-rayon