Аўтапрабег прысвечаны 80-й гадавіне з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на абласную арганізацыю РГА «Белая Русь».
Стартуе калона ад мемарыяльнага комплексу «Алея Герояў» у Гомелі. У 9.10 тут пройдзе мітынг. Людзі, якія сабраліся ўшануюць памяць вызваліцеляў краіны, ускладуць кветкі. Далей у маршруце — месцы памяці ў Жлобінскім раёне. Наведаюць удзельнікі аўтапрабегу і гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна».
Арганізатары запрашаюць далучыцца да маршруту ўсіх жадаючых.
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/avtoprobeg-fakel-pobedy-startuet-v-gomelskoj-oblasti-19-ijunja-445964-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aleya-geroyau
[3] https://zviazda.by/be/tags/autaprabeg-fakel-peramogi
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaya-rus-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynnaya-vayna