Грамадзяне іншых дзяржаў змогуць атрымаць пропуск на права ўезду або праходу ў памежную зону Беларусі ў электроннай форме. Адпаведная пастанова Савета міністраў рэспублікі № 326 ад 14 чэрвеня была апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе [1] «Мінск-Навіны».
Паводле дадзенага дакумента, замежнікі і асобы без грамадзянства могуць атрымаць пропуск на права ўезду або праходу, а таксама часовага знаходжання або перамяшчэння ў пагранічнай зоне Беларусі ў электроннай форме.
Беларусы ж могуць знаходзіцца ў межах памежнай зоны, маючы пры сабе пашпарт, ваенны білет, пасведчанне кіроўцы або службовае пасведчанне. Але для знаходжання ў памежнай паласе, у якую можна трапіць толькі ў прызначаных для гэтага месцах, ім таксама неабходна атрымаць пропуск. Яго, згодна з дадзенай пастановай, таксама можна будзе атрымаць у электроннай форме.
Акрамя гэтага, у электроннай форме зараз можа выдавацца дазвол на гаспадарчую і іншую дзейнасць у памежнай паласе, унутраных водах у межах памежнай і памежнай паласы.
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/inostrannye-grazhdane-smogut-poluchit-propusk-v-pogranichnuyu-zonu-belarusi-v-elektronnom-vide/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zamezhnyya-gramadzyane
[3] https://zviazda.by/be/tags/pamezhnaya-zona-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/elektronny-propusk