Дэлегацыя пасольства Беларусі ў Італіі ўсклала вянок да мемарыяла на вайсковых могілках Монтекасіна ў памяць аб пахаваных тут 200 беларускіх салдатах, якія загінулі пры вызваленні Італіі ад нацызму, перадае [1] БелТА са спасылкай на беларускую дыпламатычную місію ў Рыме.
Мерапрыемства было прымеркавана да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у якой загінуў кожны трэці беларус. З урачыстымі зваротамі на цырымоніі выступілі часовы павераны ў справах Беларусі ў Італіі Дзмітрый Ярмалюк і мэр камуны Касіна Энцо Салера.
Адбыўся таксама канцэрт патрыятычнай тэматыкі напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі. Выступленне было арганізавана Асацыяцыяй беларускай дыяспары «БеллаРус».
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/delegatsija-posolstva-belarusi-pochtila-pamjat-belorusov-pogibshih-pri-osvobozhdenii-italii-ot-natsizma-445990-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pasolstva-belarusi-u-italii
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-yarmalyuk
[4] https://zviazda.by/be/tags/bellarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyalikay-aychynnay-vayny