Мінскае абласное аддзяленне РГА «Беларускі дзіцячы фонд» сёння зрабіла каштоўны падарунак абласной дзіцячай клінічнай бальніцы — набор інструментаў эндаскапічнай хірургіі. Уручэнне адбылося на ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня медыцынскіх работнікаў і Міжнароднага дня абароны дзяцей, перадае [1] БелТА.
З Беларускім дзіцячым фондам абласная дзіцячая бальніца супрацоўнічае даўно. Грамадская структура дапамагае ў арганізацыі віншаванняў падапечных на святы. У гэты раз фонд аказаў шпіталю яшчэ і бязвыплатную спонсарскую дапамогу, вылучыўшы сродкі для закупкі набору эндаскапічнай хірургіі, які ўжываецца пры малаінвазіўных метадах аператыўнага лячэння з мінімальным траўміраваннем.
«Плюс гэта трэба для дыягностыкі інфекцыі COVID, — адзначыў галоўны ўрач бальніцы Дзмітрый Зайцаў. — На жаль, каранавірусная інфекцыя маскіруецца пад шматлікія хваробы, у тым ліку і пад апендыцыт».
Новы набор інструментаў дазволіць спецыялістам клінікі больш аператыўна і якасна выконваць працу. Таму што і сёння адно аддзяленне бальніцы працягвае прымаць дзяцей з каранавіруснай інфекцыяй, пнеўманіямі, спадарожнымі паталогіямі і нават з болямі ў жываце (такіх пацыентаў наведваюць хірургі з іншага аддзялення для дыягностыкі) з усіх раёнаў сталічнага рэгіёну.
Прэв’ю — БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/belorusskij-detskij-fond-podaril-minskoj-oblastnoj-detskoj-bolnitse-endoskopicheskie-instrumenty-445997-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-zaycau
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-dzicyachy-fond-2
[4] https://zviazda.by/be/tags/minskaya-ablasnaya-dzicyachaya-balnica
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzen-medycynskih-rabotnikau
[6] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-dzen-abarony-dzyacey