Беларускія пяціборцы Настасся Пракапенка і Ілья Палазкоў заваявалі сярэбраную ўзнагароду чэмпіянату свету ў змешанай эстафеце, паведамляе [1] прэс-служба НАК Беларусі.
Па выніках пяці відаў айчынныя спартсмены пяці якасцей набралі 1422 ачкі. Апярэдзіць беларусаў здолелі толькі прадстаўнікі Рэспублікі Карэя — 1432 балы. Трэцімі сталі пяціборцы з Германіі — 1415.
Такім чынам, зборная Беларусі выйграла на планетарным форуме ў Каіры (Егіпет) чатыры ўзнагароды. Раней чэмпіёнкай свету ў жаночых індывідуальных стартах стала Настасся Пракапенка.
Яшчэ адна ўзнагарода вышэйшай пробы на рахунку Вольгі Сілкінай і Ірыны Прасянцовай у эстафеце. Акрамя таго, беларускі выйгралі бронзу ў камандным турніры ў жанчын, прапусціўшы наперад толькі дружыны Германіі і Венгрыі.
Спасылкі
[1] https://www.noc.by/news/pyatibortsy-prokopenko-i-polozkov-stali-serebryanymi-prizerami-chm-v-egipte/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nastassya-prakapenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ilya-palazkou
[4] https://zviazda.by/be/tags/kubak-svetu-pa-pyacibori
[5] https://zviazda.by/be/tags/sport