Двойчы Герой Савецкага Саюза касманаўт Уладзімір Шаталаў памёр на 94-м годзе жыцця, перадае [1] ТАСС.
«Сёння, 15 чэрвеня 2021, на 94-м годзе жыцця памёр двойчы Герой Савецкага Саюза лётчык-касманаўт СССР Уладзімір Аляксандравіч Шаталаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Свой першы касмічны палёт Шаталаў здзейсніў 14 студзеня 1969 года на караблі «Саюз-4». Пры яго ўдзеле ўпершыню ў свеце была створана эксперыментальная касмічная станцыя і ажыццёўлены пераход праз адкрыты космас касманаўтаў Аляксея Елісеева і Яўгена Хрунова з карабля «Саюз-5» у «Саюз-4».
Усяго Шаталаў здзейсніў тры касмічных палёту. Са студзеня 1987 года па верасень 1991 года займаў пасаду начальніка Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына. Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных сілах СССР» III ступені, ордэнам «За заслугі перад Айчынай» IV ступені, ордэнам «Дружбы», а таксама медалямі і замежнымі ордэнамі і ўзнагародамі.
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/kosmos/11650851
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-shatalau
[3] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[4] https://zviazda.by/be/tags/kasmanaut