Творчы праект, прысвечаны 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, стартаваў у пачатку мая. За гэты час у адрас арганізатараў праз электронную форму паступіла 644 заяўкі з аўтарскімі відэаролікамі ваенна-патрыятычнай і гераічнай тэматыкі.
Самай актыўнай стала моладзь Брэсцкай вобласці — 132 заяўкі, на другой пазіцыі — Мінская вобласць — 102 заяўкі, на трэцяй — Гомельская — 106 заявак. У цэлым для ўдзелу ў конкурсе паступіла 278 заявак у намінацыі «Вакал», 257 — у намінацыі «Мастацкае слова», 58 — у намінацыі «Сучасныя аўтары», 49 — у намінацыі «Трэнды TikTok».
Для ўдзелу ў фінале конкурсу журы адабрала 30 работ, па 10 у намінацыях «Вакал», «Мастацкае слова», «Сучасныя аўтары». Пераможцаў у іх вызначаць інтэрнэт-карыстальнікі з 15 па 20 чэрвеня. Галасаванне ў трох асноўных намінацыях стартуе сёння ў групе «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі БРСМ» у сацыяльнай сетцы «УКантакце» і Telegram-канале «БРСМ: live». Пераможцы ў кожнай намінацыі будуць вызначаны сумарна па выніках УК і Telegram. Імёны пераможцаў у намінацыі «Трэнды TikTok» стануць вядомыя ўжо сёння. Іх вызначыць журы конкурсу«.
Патрыятычны праект «Мы памятаем» скіраваны на далучэнне падрастаючага пакалення да вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны праз напрамкі культуры і мастацтва, а таксама падтрымку маладых таленавітых аўтараў і выканаўцаў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[2] https://zviazda.by/be/tags/anlayn-galasavanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/my-pamyataem
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynnaya-vayna