Гэтую тэму абмяркуюць удзельнікі тэматычнай секцыі, пасяджэнне якой запланавана ў першы дзень правядзення VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, 29 чэрвеня, у рэжыме відэканферэнцыі.
Беларускія ўдзельнікі збяруцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў Мінску, а расійскія — у Савеце Федэрацыі Расійскай Федэрацыі ў Маскве.
Як паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента, у рабоце тэматычнай секцыі прымуць удзел 50 чалавек. Яе арганізатарамі выступаюць Пастаянная камісія Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве і Камітэт Савета Федэрацыі па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве..
Па словах старшыні профільнай камісіі Савета Рэспублікі Сяргея СІЎЦА, на пасяджэнні секцыі прагучаць актуальныя тэмы, прысвечаныя інфармацыйнай палітыцы і інфармацыйнай бяспецы Саюзнай дзяржавы, адзінай лічбавай прасторы, правоў i абавязкаў грамадзян пры выкарыстанні лічбавых тэхналогій у сетцы Інтэрнэт. Будуць агучаны праблемы абароны персанальных даных ва ўмовах развіцця лічбавых тэхналогій, развіцця электронных дзяржаўных паслуг і адказнасці ў сферы процідзеяння выклікам і пагрозам у інфармацыйнай сферы. Увага ўдзельнікаў будзе нададзена і лічбавізацыі нарматворчасці, выбарчага права і працэсу.
З беларускага боку ў ліку спікераў — Віктар Чайчыц — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, Вадзім Іпатаў — дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь і іншыя. З расійскага — Аляксандр Ціханаў — кіраўнік Цэнтра кіравання рэгіёнам Маскоўскай вобласці, Аляксандр Арэховіч — дырэктар па прававых ініцыятывах Фонду развіцця інтэрнэт-ініцыятыў, Яфім Півавар — прэзідэнт Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта, Дзмітрый Мохароў — дырэктар Вышэйшай школы Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта і іншыя спікеры.
У профільнай камісіі патлумачылі, што вынікам правядзення тэматычнай секцыі стануць рэкамендацыі для зацікаўленых дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, Пасткаму Саюзнай дзяржавы і Парламенцкаму сходу Саюза Беларусі і Расіі.
Вольга АНУФРЫЕВА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/forum-regiyonau-belarusi-i-rasii
[4] https://zviazda.by/be/tags/lichbavizacyya