У Жлобіне 15-гадовы веласіпедыст пацярпеў у ДТЗ з грузавіком, хлопца шпіталізавалі ў рэанімацыю, паведамілі [1] БелТА ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.
Аварыя здарылася 15 чэрвеня прыкладна ў 16.00. Падлетак рухаўся на Трукавым веласіпедзе па праезнай частцы вул. Чапаева. На скрыжаванні з вул. Савецкай хлопец не прадаставіў перавагі ў руху і ўехаў у МАЗ, за рулём якога быў 53-гадовы кіроўца. «Ён рухаўся па галоўнай дарозе і пры з’яўленні веласіпедыста прыняў меры да зніжэння хуткасці аж да прыпынку машыны», — удакладнілі ў ДАІ.
Веласіпедыст ў ДТЗ атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Жлобінскай цэнтральнай райбальніцы.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-zhlobine-podrostok-na-velosipede-vrezalsja-v-gruzovik-on-v-reanimatsii-446202-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/dai