Супрацоўнікі АБЭЗ Першамайскага РУУС сталіцы ўстанавілі махлярскую схему двух гараджан.
Мужчыны 33 і 35 гадоў, з'яўляючыся заснавальнікамі таварыства з абмежаванай адказнасцю, заключалі дагаворы пастаўкі кармоў для жывёлы з сельскагаспадарчымі арганізацыямі, аднак выконваць умовы дагавораў першапачаткова не мелі намер.
Грошы, якія пераводзілі сельгасарганізацыі на куплю кармоў, зламыснікі пераводзілі ў наяўныя праз рахункі сваёй кампаніі і трацілі на асабістыя патрэбы.
Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, у выніку падобных дзеянняў фігуранты ашуканскім шляхам завалодалі і прычынілі шкоду сельскагаспадарчым арганізацыям на суму звыш 75000 рублёў.
Следчымі дадзена прававая ацэнка дзеянням мужчын, распачата крымінальная справа за махлярства.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/abez-pershamayskaga-ruus
[2] https://zviazda.by/be/tags/ashukancy-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal