У Гомельскай вобласці фізічныя асобы па выніках дэкларавання даходаў, атрыманых у 2020 годзе, заплацілі Br 5,1 млн, паведаміў [1] БелТА намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па рэгіёне Дзмітрый Дайнэка.
Па словах Дзмітрыя Дайнэкі, усяго на 1 чэрвеня гэтага года дэкларацыі па падаходным падатку за 2020 год прадставілі 4686 фізічных асоб. «Ад плацельшчыкаў паступіла Br5,1 млн падаходнага падатку. Гэта на Br 2 млн больш, чым у мінулую кампанію», — удакладніў ён.
Намеснік начальніка адзначыў, што 48 фізічных асоб звярнуліся ў падатковыя органы па атрыманню вылікаў і пераразьлікам падаходнага падатку на агульную суму Br 55,1 тыс. «У параўнанні з мінулым годам колькасць грамадзян, якія звярнуліся за вяртаннем падаходнага падатку, вырасла больш чым у два разы. Сума для вяртання падаходнага падатку павялічылася ў 1,6 разы», — дадаў Дзмітрый Дайнэка.
Ён таксама звярнуў увагу, што з кожным годам у рэгіёне становіцца больш тых, хто прадстаўляе падатковыя дэкларацыі праз сэрвіс «Асабісты кабінет фізічнай асобы». Так, па выніках кампаніі па дэклараванню за 2020 год больш 97% фізічных асоб скарысталіся гэтым сэрвісам, за 2019-ы — каля 95%.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/fizlitsa-gomelskoj-oblasti-uplatili-br51-mln-naloga-po-dohodam-za-2020-god-446225-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/deklaracyi
[3] https://zviazda.by/be/tags/padahodny-nalog
[4] https://zviazda.by/be/tags/dayneka